Шчы́ткавічы[1] (трансліт.: Ščytkavičy, руск.: Щитковичи) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Шчыткавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад горада Старыя Дарогі, за 106 км ад Мінска[2], каля аўтамабільнай дарогі Р91[3].
Раней у вёсцы змяшчалася Царква Святых Космы і Даміяна XIX стагоддзя, страчаная ў XX стагоддзі[4].