wd wp Пошук:

Шчыпоўка

Шчыпоўка звычайная (Cobitis taenia) — рыба сямейства ўюновых атрада карпападобных. Народныя назвы каза, кусачка, сіколка, сякушка, точка.

Апісанне

Даўжыня да 12 см. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Афарбоўка стракатая, светла-жоўтая, па баках — паласа бураватых ці чорных плям. Каля рота 6 кароткіх вусіхаў. Пад вачыма высоўныя двухраздзелышя шыпы, якімі можа ўкалоць або ўшчыпнуць (адсюль назва).

Пашырэнне

Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы (да 60° паўночнай шыраты) і Азіі. Сучтракаецца ў вадаёмах Далёкага Усходу, паўночнага Кітая і Японіі. На тэрыторыі Беларусі звычайны від. Насяляе ціхія мелкаводныя затокі і залівы з іліста-пясчаным грунтам, у які закопваецца.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца дробнымі воднымі беспазваночнымі.

Характэрна поліплаідыя (ікра можа развівацца пры стымуляцыі спермай самцоў блізкароднасных відаў). У лічынак пасля вылуплівання развіваюцца вонкавыя жабры — рэдкая з’ява для прэснаводных рыб.

Промысел

Выкарыстоўваецца як прынада пры лоўлі драпежных рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Уюновыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе