wd wp Пошук:

Шчасны Галоўчынскі

Шчасны Галоўчынскі (? — 1610) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касцевіч.

Дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.

Сям’я

Быў жанаты з віленскай кашталянкай Гальшкай Хадкевіч. Меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводам Пятром Тышкевічам, а пасля яго смерці з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Старосты любашанскія
Катэгорыя·Постаці Цітвы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Постаці Шацка
Катэгорыя·Памерлі ў 1610 годзе