wd wp Пошук:

Шчакатоўскі лес

Шчакато́ўскі лес (Кантакузаўскі лес[1], Лес смерці) — лес на дзявятым кіламетры шашы Гомель — Чарнігаў.

Гісторыя

Паводле сведчанняў жыхароў з навакольных мястэчак, тут у 1937 годзе НКУСаўцы расстрэльвалі мірных людзей, у тым ліку жыхароў Чарнігаўскай вобласці, якіх прывозілі сюды пад покрывам ночы[2]. У пачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура распачала праверку гэтага факту. Пасля экспертызы знойдзеных чалавечых астанкаў, гільзаў, фрагментаў вопраткі і абутку было ўстаноўлена, што пахаванні адносяцца да даваеннага часу.

Вывучэнне захаванняў

У маі — чэрвені 2007 года стала вядома, што ў Шчакатоўскім лесе, за 2 кіламетры ад ужо даследванага месца рэпрэсій, мясцовыя жыхары неаднаразова знаходзілі рэшткі людзей[3]. Жыхары казалі, што час ад часу на паверхні зямлі з’яўляюцца чалавечыя косці, аднак ніхто з афіцыйных структур гэтай інфармацыі тамтэйшых сялян увагі не надаваў. Паводле словаў актывіста Віталя Рымашэўскага, першымі на могільніку з’явіліся сябры тады стваранай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя[1].

У хуткім часе да раскопак прыступіў 52-і спецыялізаваны пошукавы батальён Мінабароны РБ. На месцы раскопак былі выстаўлены міліцэйскія кардоны, незалежныя эксперты не мелі магчымасці назіраць за хадою працэсу. Па выніках гэтых раскопак было абвешчана, што ў могільніках пахаваныя ахвяры нацысцкага рэжыму, расстраляныя падчас Другой сусветнай вайны. Але па выніках раскопак судмедэкспертыза не дала заключэння наконт узросту пахаванняў і не зрабіла высноў па кулях, якімі расстрэльвалі людзей. Сведчанні мясцовых старажылаў:

Гэта было ў 37-м годзе. Гэта людзі, расстраляныя ў часе рэпрэсій. Гэта нашы бацькі, і на нашых бацьках пасадзілі лес і хочуць закрыць гэта ўсё.
са словаў састарэлай жыхаркі адной з суседніх вёсак

На цяперашні момант існуе абедзве версіі пахаванняў.

Памяць

Гомельскія грамадскія актывісты ўсталёўваюць у лесе мемарыяльныя крыжы ў памяць расстраляных.

6 лістапада 2010 года сябрамі партыі БХД у памяць пакутнікаў Беларусі быў усталяваны яшчэ адзін крыж. Мемарыяльны знак сімвалічна вырашана было несці на плячах доўгай дарогай — на 9-ы кіламетр праз увесь горад[4]. Праз тры дні планавалася асвяціць крыж, для гэтага на месца пакуты быў запрошаны праваслаўны святар. Аднак, прыбыўшы на запланаваную імшу 9 лістапада, актывісты і святар пабачылі, што мемарыяльнага знаку няма. Кінуліся ў розныя бакі на пошукі і знайшлі крыж праз сотню метраў у засмечанай лесапаласе. Крыж быў пераўсталяваны і асвечаны.

Зноскі

  1. 1 2 Пад Гомелем месцяцца яшчэ адныя Курапаты(нявызн.). «Праваабарончы альянс» (2 верасня 2007). Праверана 13 лютага 2011.
  2. «Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі» ст. 253—254
  3. http://nashkraj.info/content/view/534/49/ Архівавана 1 сакавіка 2011.
  4. http://telegraf.by/2010/11/po-gomelju-pronesli-krest-v-pamjat--zhertv-stalinskix-repressij.html(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэпрэсіі ў БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскага раёна