Шумскі раён[1] (укр.: Шумський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Шумск[1] (укр.: Шумськ).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 33772 чалавекі, плошча — 838 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 32 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 60 сёлаў.