Шуле́йкі[1] (трансліт.: Šuliejki, руск.: Шулейки) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[2].
У 1796 г. належала Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддззі. У 1836 г. прыватная вёска, 4 двары, 18 жыхароў. У 1914 г. 10 двароў, 45 жыхароў.
На 01.01.2004 г. 12 двароў, 28 жыхароў.