Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга (англ.: Raiders of the Lost Ark, літаральна: «Шукальнікі страчанага каўчэга») — амерыканскі прыгодніцкі фільм з элементамі фантастыкі, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Стывенам Спілбергам па сюжэце, які напісаў Джордж Лукас.
1936 год. У паўднёваамерыканскіх джунглях археолаг Індыяна Джонс пераадольвае напоўнены небяспекамі і пасткамі шлях у пошуках нейкага залатога ідала з старажытнага храма.