wd wp Пошук:

Шугалей 2

Шугалей 2 — расійска-туніскі баевік рэжысёра Максіма Брыўса, анансаваны 6 верасня 2020 года[1]. Кінакарціна заснаваная на рэальнай гісторыі двух расіян, якія трапілі ў палон да баевікоў у Лівіі.

Перадгісторыя

5 ліпеня 2019 году выданне Bloomberg заявіла, што ў Лівіі арыштаваныя двое расiян (Максім Шугалей і Самер Суэйфан) з Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў (раней Фонд абвінавачваўся ва, нiбыта, ўмяшанні ў шэраг выбарных кампаній у афрыканскіх краінах[2][3]), якіх абвінавачваюць у спробе паўплываць на прэзідэнцкія выбары. Пракуратура часовага ўрада Лівіі ў Трыпалі заяўляе, што расiяне спрабавалі дамагчыся сустрэчы з Саіфам аль-Ісламам Кадафі. У прыватнасці, ім двойчы ўдалося наведаць палітыка ў яго доме ў Зінтане[4][5][6]. Міністэрства замежных спраў Расіі звярнулася з афіцыйным запытам у МЗС Лівіі для высвятлення абставінаў затрымання. Расіянам не далі адваката і не дапусцілі супрацоўнікаў пасольства. Расійскія дыпламаты накіравалі ўладам Лівіі ноту пратэсту[7]. Кіраўнік Фонду аховы нацыянальных каштоўнасцяў Аляксандр Малькевіч заявіў, што «нікога не бянтэжыць, што выбараў няма». Малькевіч адзначыў, што ў Лівіі нават не прыняты закон аб выбарах, у парушэнні якога абвінавачваюць расiян[8]. 22 ліпеня з’явілася інфармацыя аб тым, што лівійскія адвакаты адмаўляюцца працаваць з расiянамi, таму што арыштаваныя ўсе, хто хоць неяк узаемадзейнічаў з імі, спрабаваў дапамагчы або даведацца пра іх лёс[9]. У ФАНК пры гэтым заявілі, што іх супрацоўнікаў катавалі ў турме, а сам крызіс назвалі «палітычным шантажом»[10].

1 мая 2020 г. выйшаў фільм «Шугалей», што зняты па ініцыятыве і падтрымцы ФАНК[11]. Кіраўнік фонду Аляксандр Малькевіч, які актыўна сочыць за лёсам захопленых расіян Максіма Шугалея і Самера Суэйфана і часткова ўдзельнічае ў іх вызваленні, заявіў, што фільм павінен быў прыцягнуць грамадскасць да іх гісторыі, а таксама дапамагчы зрушыць з мёртвай кропкі ў перамовах па іх вяртанні[12].

Сюжэт

Дзеянні фільма адбываюцца праз год пасля першай часткі. Максім Шугалей і Самер Суэйфан усё яшчэ ўтрымліваюцца ў турме Мітыга баевікамі, звязанымі з урадам нацыянальнага адзінства Фаіза Сараджа. Яго апанент фельдмаршал Халіфа Хафтар, з прычыны пачатку турэцкай інтэрвенцыі, прыпыняе наступленне на сталічны Трыпалі і загадвае адысці да лініі Сірт—Джуфра, дзе цяпер разгортваюцца асноўныя баі.

Сілы Сараджа і іхьзападыя спонсары падключаюць ліберальныя расійскія СМІ, каб праз іх данесці думку аб шпіянажы з боку зняволеных супраць трыпалітанскіх уладаў. У той жа час Шугалея і Суэйфана прымушаюць прызнацца ў зборы разведдадзеных падчас сваёй сацыялагічнай місіі, аднак тыя не пагаджаюцца. Між тым Максім перадае на волю вестку, уключаючы інфармацыю аб укладзе баевікоў і іх памагатых, сабраную падчас зняволення. У нейкі момант баевікі даведаліся пра каналы сувязі Шугалея і прыбраюць усіх, хто ўдзельнічаў у перадачы паведамленняў.

У гэты момант Фаіз Сарадж аказваецца ў цяжкім становішча з-за рускіх, так як з аднаго боку іх нельга адпусціць, таму-што палонныя могуць раскрыць небяспечныя дадзеныя. Таксама Шугалея і Суэйфана нельга забіць, так як гэта прыцягне за сабой розныя ўскладненні. Тады вырашана было перавесці палонных з турмы баевікоў у больш камфартабельныя ўмовы. Пасля гэтага расійскія дыпламаты, якія займаліся пытаннем вызвалення суайчыннікаў, губляюць інфармацыю пра месцазнаходжанне зняволеных.

Фільм заканчваецца тытрамі, дзе было сказана, што лёс Шугалея і Суэйфана застаецца невядомым.

У ролях

АкцёрПерсанаж
Кірыл ПалухінМаксім Шугалей
Алег АбалянСамер Хасан Алі Суэйфан
Сяргей ЯцанюкАляксандр Пракоф’еў
Кацярына РашэтнікаваНаталля Шугалей
Руслан Барабанаўбанкір
Алег МяцелеўХаліфа Хафтар

Гл. таксама

Зноскі

  1. Премьера остросюжетного боевика «Шугалей-2» — в воскресенье на НТВ (нявызн.). НТВ (31.08.2020).
  2. Расследование о том, как Россия вмешивается в выборы в двадцати странах Архівавана 5 ліпеня 2019.
  3. «Проект»: связанные с Пригожиным политтехнологи работают в 20 африканских странах
  4. Libya Arrests Two Russians Accused of Trying to Influence Vote
  5. Двух россиян арестовали в Ливии за попытку повлиять на выборы
  6. В генпрокуратуре ПНС рассказали о местонахождении Сейфа аль-Ислама
  7. МИД РФ выясняет причины задержания в Ливии россиян (нявызн.) (8 ліпеня 2019). Праверана 5 жніўня 2019.
  8. Задержанным сотрудникам российского фонда в Ливии предъявили обвинения (нявызн.) (6 ліпеня 2019). Праверана 5 жніўня 2019.
  9. В Ливии не смогли найти адвокатов двум арестованным россиянам (нявызн.) (22 ліпеня 2019). Праверана 5 жніўня 2019.
  10. Малькевич назвал политическим шантажом удержание властями Ливии граждан РФ (нявызн.) (23 ліпеня 2019). Праверана 5 жніўня 2019.
  11. «Шугалей» — художественный фильм быстрого реагирования // Regnum, 8 мая 2020
  12. Премьера, которую нельзя пропустить: остросюжетный фильм «Шугалей» покажут на телеканале НТВ // Версия, 27 апреля 2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы Расіі
Катэгорыя·Фільмы Расіі 2020 года
Катэгорыя·Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі