wd wp Пошук:

Шот-Мельгір

Шот-Мельгі́р, Мельгі́р (араб. شط ملغيغ‎‎) — бяссцёкавае перасыхаючае салёнае возера ў Паўночнай Афрыцы, самае буйное на тэрыторыі Алжыра.

Размешчана на захадзе серыі западзін, якія цягнуцца ўглыб Сахары ад заліва Габес у Тунісе. У зімовы перыяд дажджоў вада, якая сцякае з гор Арэс па вадзі Джэдзі, напаўняе возера. Пры максімальным узроўні (26 м ніжэй узроўню мора) плошча возера дасягае 6700 км², а шырыня ў напрамку ўсход-захад — 130 км. Улетку Мельгір перасыхае і ператвараецца ў саланчак. Пры гэтым ніжэйшы пункт упадзіны знаходзіцца на ўзроўні −40 м ніжэй за ўзровень мора, што робіць яе самай нізкай у Алжыры. Побач размешчаны гарады Біскра, Эль-Уэд і Тугурт.

Возера ўключана ў спіс угоддзяў Рамсарскай канвенцыі.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Алжыра
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта