wd wp Пошук:

Шолам Натанавіч Зорын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зорын.

Шо́лам Ната́навіч Зо́рын (1902, Мінск — 1974) — камандзір яўрэйскага сямейнага партызанскага атрада, які дзейнічаў у Налібоцкай пушчы ў час Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Мінске, у сям’і Ноты Аронавіча Зорына. Доўгі час працаваў сталяром у родным горадзе. Удзельнік грамадзянскай вайны. Збег з Мінскага гета[3].

Пасля вайны інвалід Зорын працаваў на гаспадарчай рабоце ў Мінске. У 1971 пераехаў у Ізраіль, дзе памер у 1974 годзе.

Партызанская дзейнасць

У атрад Зорына ўваходзілі, галоўным чынам, небаяздольныя бежанцы з Мінскага гета. Створаны ў 1943 годзе.

Галоўнай яго мэтай было не толькі супраціўленне нацыстам, але і выратаванне яўрэяў[4].

Гэты атрад акрамя правядзення баявой дзейнасці, стаў базай, якая забяспечвала іншыя баявыя атрады патрэбнымі ім спецыялістамі. Праз сувязных 106-га атрада партызанскія фарміраванні, якія мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе забяспечваліся ўрачамі і мядсёстрамі. Зорынцы забяспечвалі партызанскія атрады, якія базіраваліся ў Налібоцкай пушчы, збройнікамі, друкарамі для падпольных друкарань, краўцамі, шаўцамі, пекарамі.

9 ліпеня 1944 года 106-ы атрад злучыўся з часткамі Чырвонай Арміі. На гэты час ён налічваў 141 байца і 421 члена сямей.

Зноскі

  1. 1 2 Szolem Zorin // MAK
  2. С. Швейбиш. Еврейский семейный партизанский отряд Ш. Зорина Вестник Еврейского университета в Москве, № 3 (13), 1996.
  3. А. В. Вердыш. Наши евреи Архівавана 7 снежня 2015.
  4. Леонид Смиловицкий, Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг. Тель-Авив, 2000 г., 432 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вязні мінскага гета
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Ізраілі
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны