Шні́пава[1] (трансліт.: Šnipava, руск.: Шнипово) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[2].
Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. адна частка вёскі належала Вінцэнту Дамброўскаму, другая — Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 120 жыхароў.
На 01.01.2004 г. 42 двары, 62 жыхары.
Захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу XIX ст.