wd wp Пошук:

Шкунціцкі сельсавет

Шку́нціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Шкунцікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 12 лютага 1965 года — Глыбоцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад Залескага сельсавета Глыбоцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Барсукі і Краўцы)[1]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Германавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вуглы, Жукі Горныя, Жукі Ложныя і хутар Мар’янполле)[2]. 9 снежня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радзюкоўскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна