Шку́нцікі[1] (трансліт.: Škunciki, руск.: Шкунтики) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Радзюкоўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска, пазней засценак у складзе гміны Германавічы, з 1929 года ў складзе гміны Галубічы Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
У 1940—1987 гадах цэнтр Шкунціцкага сельсавета[3].