Шверынская ратуша (ням.: Schweriner Rathaus) — ратуша ў горадзе Шверын.
Будынак, размешчаны на Рыначнай плошчы ў Старым Шверыне, вядома з 1338 года. Мяркуецца, што першапачаткова гэта была гатычная пабудова з востраканцовым шпілем. Аднак, ратуша разам з суседнімі пабудовамі моцна была пашкоджана пажарамі 1531 і 1558 гг. У выніку, у 1567—1575 гг новы будынак быў збудаваны ў стылі Рэнесанс.[1][2] Сучасны выгляд фасада ратушы прыняў у XIX стагоддзі па праекце Георга Адольфа Дэмлера.[3]
З 1998 года Гарадскі савет і мэрыя пераехалі ў новы будынак.[4] У 2000-2001 гг быў праведзены капітальны рамонт інтэр’ера. Сёння будынак з’яўляецца офісам кампаніі Stadtmarketing Gesellschaft Schwerin GmbH.
![]() |
Schweriner Rahaus на Вікісховішчы |
---|