wd wp Пошук:

Шведскі чыгуначны музей

Шведскі чыгуначны музей (шведск.: Sveriges Järnvägsmuseum) — нацыянальны тэхнічны музей у горадзе Еўле (Швецыя), прысвечаны гісторыі чыгункі Швецыі. Таксама ёсць філіял у Энгельхольме.

Задачай музея з’яўляецца вывучэнне, захаванне і перадача звестак пра гісторыю чыгуначнага транспарту Швецыі. Музей знаходзіцца пад кіраваннем Шведскай Нацыянальнай Чыгуначнай Адміністрацыі, якая атрымлівае фінансавыя сродкі для дзейнасці музея ад урада.

Гісторыя

У 1915 годзе «Нацыянальны Чыгуначны Савет» адкрыў чыгуначны музей у Стакгольме. У 1942 годзе на чыгуначнай станцыі Тамтэбода ў Стакгольме адкрыта экспазіцыя лакаматываў і рухомага саставу. Шведская чыгуначны музей перанесены ў Еўле ў 1970-я гады. Пад музей былі адведзены дзве пляцоўкі пад адкрытым небам (з чыгуначнымі пуцямі), некалькі вялікіх будынкаў, у тым ліку два паваротныя колы і памяшканне лакаматыўнага дэпо. Комплекс музея займае плошчу амаль 16000 м².

Экспанаты

Бягучая калекцыя, адна з лепшых у свеце, змяшчае больш за 100 лакаматываў, амаль 150 вагонаў і некалькі сотняў адзінак іншага рухомага саставу. Лепшыя ўзоры прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі. Асноўная частка калекцыі знаходзіцца ў запасніках, для экскурсійнага агляду патрэбна папярэдняя дамоўленасць.

Акрамя лакаматываў і рухомага саставу, прадметаў, інструментаў і чыгуначных мадэляў у асобных залах дэманструецца посуд, тэкстыль і творы мастацтва. Некалькі сотняў тысяч фатаграфій, якія захоўваюцца ў музеі, адлюстроўваюць гістарычны шлях развіцця чыгункі.

Зноскі

  1. http://kulturanalys.se/wp-content/uploads/2017/01/Museer-2015_reviderad-170126.pdfSwedish Agency for Cultural Policy Analysis, 2016. — ISBN 978-91-87046-31-5
  2. http://kulturanalys.se/wp-content/uploads/Museer-2016_webb.pdfSwedish Agency for Cultural Policy Analysis, 2017. — ISBN 978-91-87046-42-1
  3. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  4. https://www.jarnvagsmuseet.se/om-jarnvagsmuseet/kontakta-oss Праверана 28 студзеня 2020.
  5. https://www.jarnvagsmuseet.se/de
  6. https://www.jarnvagsmuseet.se/en
  7. https://www.jarnvagsmuseet.se/fi-fi

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Еўле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Чыгуначныя музеі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных