wd wp Пошук:

Шаўл Беразоўскі

Шаўл Беразоўскі ( 5 чэрвеня 1908, Гродна2 красавіка 1975, Тэль-Авіў ) — польскі кампазітар, піяніст, ізраільскі кампазітар.

Біяграфія

Нардзіўся ў сям’і Файвеля Беразоўскага — вядомага выкладчыка вакалу і хормайстра. У дзяцінстве вучыў тэорыю музыкі пад кіраўніцтвам бацькі, а гульню на фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ліліі Фидельман. У 1926-1929 гг. ён вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой пераехаў у Беласток, дзе адначасова кіраваў аркестрам кінатэатра “Апола” і джаз-аркестрам мясцовай вайсковай часткі. У 30-ыя гг. працаваў з рознымі габрэйскімі тэатрамі: і як дырыжор аркестра, і як хормайстар, і як піяніст-акампаніятар. У гады Другой сусветнай вайны ён быў музычным кіраўніком эстраднага тэатра Шымена Дзігана і İсраэля Шумахера ў СССР, а пасля - акампаніятарам Ганны Гузік. Па заканчэнні вайны вярнуўся ў Лодзь, дзе ўзначаліў Народны габрэйскі хор. Да гэтага ж часу адносіцца і напісаная ім музыка да спектакля “Гершэле Астраполер ін а винтернахт / Гершэле Астраполер у зімовую ноч” для тэатра Іды Камінскай, а таксама музыка да кінафільмаў “Свет ибергеблибене / Мы, тыя, што засталіся” і “Ундзерэ кіндэр йорн / Нашы дзіцячыя гады”.

У 1957 г. рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе ён па-ранейшаму шмат і плённа працаваў: пісаў музыку для тэатра і кіно (у тым ліку і да спектакля, і фільму “Цвей куні лемл” Майка Бурштэйна), кіраваў рознымі аркестрамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Піяністы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Кампазітары
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна