wd wp Пошук:

Шахоўніца

Шахоўніца ў гербе Харватыі

Шахоўніца (харв.: šahovnica, МФА: [ʃaxǒːʋnit͡sa]) — адзін з варыянтаў геральдычнага падзелу шчыта, які ўяўляе сабой спалучэнне роўнай колькасці рассячэнняў і перасячэнняў.

Харватыя

Чырвона-белая шахоўніца служыць геральдычным сімвалам Харвацкай дзяржавы, яна прысутнічала на гербе краіны на працягу ўсёй гісторыі, уключаючы перыяд Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя ў складзе Югаславіі (гл. Герб Харватыі).

Першае з’яўленне шахоўніцы ў якасці дзяржаўнага сімвала адносяцца да перыяду кіравання караля Харватыі Сцепана Држыслава (X стагоддзе)[1]. Найстарэйшыя з захаваных дакументаў з шахоўніцай у якасці дзяржаўнага сімвала датуюцца пачаткам XVI стагоддзя, калі яна была часткай герба Габсбургаў і сімвалізавала саюз плямёнаў чырвоных(руск.) бел. і белых харватаў(руск.) бел.. Існуе гістарычна непацверджаная легенда пра з’яўленне шахоўніцы пасля выйгрышу ў шахматы харвацкім каралём Святлаславам Суроньем у венецыянскага дожа ў партыі, стаўкай у якой была Далмацыя[2].

У часы кіравання ўсташаў у 19411945 гадах і ў 19901991 гадах харвацкая шахоўніца малявалася на гербе ў негатыўным варыянце з белым квадратам у левым верхнім вугле.

У 1990 годзе шахоўніца была змешчана на сцягу Харватыі замест югаслаўскай чырвонай зоркі[3]. Харвацкая шахоўніца складалася з 25 квадратаў белага і чырвонага колеру, размешчаных у 5 радоў, гэта значыць, што яна паўтарала ўсташскі варыянт шахоўніцы[4][5][6]. У 1991 годзе ён быў заменены на варыянт, які пачынаецца з чырвонага квадрата, ён выкарыстоўваецца Харватыяй дагэтуль.

Іншыя прыклады

Герб «Учэле»
Герб «Учэле»

Зноскі

  1. Bellamy, Alex J. (2003). The Formation of Croatian National Identity: A Centuries-old Dream. Manchester University Press. p. 36. ISBN 071906502X.
  2. Деньги, товарищи, ещё никто не отменял!
  3. Отделение Хорватии
  4. Палитра крыла Архівавана 20 снежня 2007.
  5. Елена Гуськова. История югославского кризиса (1990-2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — P. 137. — ISBN 5941910037.
  6. Коллектив авторов. Югославия в XX веке: очерки политической истории. — М.: Индрик, 2011. — С. 778. — ISBN 9785916741216.
  7. Стефан Станислав Стец
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Геральдыка
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Харватыі