wd wp Пошук:

Шарышскі Град

Ша́рышскі Град (славацк.: Šarišský hrad) — адзін з найважнейшых у мінулым замкаў Славакіі, былы цэнтр Шарыша, цяпер у развалінах. Размешчаны на ўзгорку над Велькім Шарышам.

Гісторыя

Замак пачаў будавацца ў XIII стагоддзі для абароны гандлёвага шляху ўздоўж Торысы, упершыню згадваецца ў летапісу ў 1245 годзе як «Шаруш». Быў афіцыйнай рэзідэнцыяй венгерскіх каралёў, калі тыя наведвалі Шарыш, а таксама рэзідэнцыяй камітата. Напачатку XIV стагоддзя замак патрапіў у рукі праціўнікаў караля Карла Роберта сем’і Омадэй. У 1312 годзе войска Карла Роберта паразіла мяцежнікаў і замак стаў ізноў каралеўскім. З 1405 кароль падарыў замак сям’і Перэньі. У 1526 годзе Перэньі паўсталі супраць караля, у 1536 яны акупавалі Кошыцэ, але каралеўскія войскі іх разбілі і ўзялі аблогай замак. Замак ізноў стаў каралеўскім. Габсбургі ўзмацнілі фартыфікацыю замка. У 1660 у замку падарваўся арсенал, а ў 1687 замак згарэў. З той пары замак быў закінуты. У наш час замак з’яўляецца аблюбаваным турыстычным маршрутам. З яго вежы адкрываецца від на наваколлі.

Галерэя

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Велькі Шарыш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Славакіі
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта