wd wp Пошук:

Шары

Ша́ры (Chari, Shari) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, цячэ па тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, праз Чад і па яго мяжы з Камерунам.

Утвараецца зліццём рэк Уам, Бамінгі і Грыбінгі, якія пачынаюцца ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы; большая частка цячэння ў межах Рэспублікі Чад (часткова з’яўляецца граніцай паміж Чадам і Камерунам). Упадае ў возера Чад, з прытокам Лагоне ўтварае агульную дэльту. Даўжыня (ад вытокаў р. Уам) 1450 км, плошча басейна каля 700 тыс. км². Паводка ў летні дажджлівы сезон, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у асеннія месяцы. Сярэдні расход вады каля г. Нджамена 1060 м³/с.

Суднаходная ад г. Батангафа на р. Уам (больш за 860 км). Рыбалоўства. На Шары — г. Нджамена (сталіца Чала).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Чада
Катэгорыя·Рэкі Чада
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Артыкулы з састарэлымі параметрамі карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Камеруна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара