wd wp Пошук:

Шартрская школа

Шартрская школа — навуковая супольнасць пры кафедральным саборы ў Шартры, найслынны цэнтр французскага адраджэння 12-га стагоддзя. Заснавана ў канцы X стагоддзя біскупам Фульберам. У школе выкладаліся матэматыка, права, логіка і медыцына. Філасофскай арыентацыяй быў неаплатанізм. Школа сінтэзавала вучэнне Платона, прадстаўленае ў яго «Тымеі», і логіку, фізіку і псіхалогію Арыстоцеля.

Да Шартрскай школы належалі Бернард Шартрскі, Гільберт Парэтанскі, Цьеры Шартрскі.

Літаратура

Спасылкі

«Шартрская школа» — артыкул у Новай філасофскай энцыклапедыі на сайце ІФ РАН.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Філасофскія кірункі і школы
Катэгорыя·Схаластыка
Катэгорыя·Шартр