wd wp Пошук:

Шарль Фердынанд Рамю

Шарль Фердынанд Рамю, Шарль Фердынан Рамюз (фр.: Charles Ferdinand Ramuz, 24 верасня 1878, Лазана — 23 мая 1947, там жа) — швейцарскі пісьменнік, пісаў на французскай мове.

Біяграфія

З сям’і гандляроў. Скончыў філасофскі факультэт Лазанскага ўніверсітэта (1901). Даваў прыватныя ўрокі ў Веймары. Дэбютаваў кнігай вершаў Вёсачка (1903), у 1905 апублікаваў першы раман Аліна. У 1903-1914 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Андрэ Жыдам. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, выдаваў часопіс «Вадуазскія сшыткі». У 1915 пасябраваў з Ігарам Стравінскім, напісаў лібрэта для яго оперы Гісторыя салдата (1918). Найбольш вядомы сваімі раманамі, якія высока шанавалі А.Жыд, Както, Кладэль, Стэфан Цвейг, Хуан Рульфа і шматлікія з якіх былі экранізаваны.

Партрэт Ш. Ф. Рамю на банкноце ў 200 швейцарскіх франкаў

Выбраныя кінаэкранізацыі

Па творах Рамю зняты таксама шэраг тэлевізійных фільмаў. Найбольш часта экранізавалася Гісторыя салдата (у прыватнасці, вядомая стужка, знятая па балетнай пастаноўцы Іржы Кіліяна).

Спадчына

Шматлікае з напісанага Рамю апублікавана толькі пасля яго смерці. У наш час у Швейцарыі дзейнічае Фонд Рамю, уручаецца прэмія яго імя. У 2005 усё 24 рамана пісьменніка ўвайшлі ў двухтомнік, апублікаваны ў прэстыжнай серыі французскага выдавецтва Галімар Бібліятэка Плеяды.

Прызнанне

Прэмія Рамбера (1912, 1923). Шматлікія месцы ў Швейцарыі носяць імя пісьменніка. Выяўлены на купюры 200 швейцарскіх франкаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Charles-Ferdinand Ramuz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598236 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Рамю Шарль Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лазане
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Лазане