Шарль Рабер Рышэ́ (фр.: Charles Robert Richet; 26 жніўня 1850, Парыж — 4 снежня 1935, Парыж) — французскі фізіёлаг, піянер у шматлікіх абласцях даследаванняў, такіх як нейрахімія, страваванне, тэрмарэгуляцыя ў гомаётэрмных жывёл і дыханне. Прафесар фізіялогіі парыжскага ўніверсітэта (1887). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1913). Член Парыжскай АН, з 1993 г. яе прэзідэнт. Член Нацыянальнай акадэміі медыцыны (1898).
У 1877 годзе скончыў Парыжскі ўніверсітэт, прафесар фізіялогіі з 1887 г.
Рышэ быў масонам, і з’яўляўся членам парыжскай масонскай ложы «Космас»[9].