wd wp Пошук:

Шарлота Перэлі

Шарлота Перэлі (поўнае імя Анна Джэні Шарлота Нільсан; 7 кастрычніка 1974, Хаўмантор, Швецыя), шведская спявачка і актрыса . У 1999 прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне 1999. З песняй «Take Me to Your Heaven» (Вазьмі мяне ў свой рай) заняла першае месца і прынесла перамогу сваёй краіне.

Выйграла Melodienfest-2008 з песняй «Hero» і на Конкурсе песні Еўрабачанне 2008 ізноў прадстаўляла Швецыю.

Пасля перамогі на конкурсе Еўрабачанне 1999 Шарлота (тады яшчэ Нільсан) становіцца знакамітай. Яна выступае па ўсёй Еўропе і выпускае свой першы сольны альбом «Charlotte». У 2001 годзе выходзіць другі альбом, які ўключае ў сябе паспяховы сінгл «You Got Me Going Crazy». У 2003 годзе Шарлота становіцца вядучай першага паўфіналу Швецкага адбору на Еўрабачанне. У красавіку гэтага жа года яна прымае ўдзел у шведскай пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка». У верасні выходзіць сінгл «’Broken Heart», а ў чэрвені 2004 з’яўляецца альбом «Gone Too Long».

Пасля ўдалага дэбюту яе запрашаюць правесці ўжо цалкам увесь нацыянальны адбор на Еўрабачанне 2004, а тэлеканал TV4 запрашае яе стварыць уласнае шоу. Яна арганізуе дзіцячую музычную перадачу «Super Troupers». У маі 2007 года Шарлота прымае ўдзел у Nordic Preview Show, абмяркоўваючы ўдзельнікаў Еўрабачання 2007 у якасці эксперта ад Швецыі. Яна ўжо была ў складзе экспертнай камісіі ў 2005 годзе.

Запісала пяць альбомаў сваіх песень, чатыры з іх увайшлі ў Топ-50 у Швецыі. Альбом «Gone too long» падняўся ў гэтым спісе найбольш высока (11 месца). Стала выступае на шведскім тэлебачанні з аглядам сучаснай шведскай эстраднай музыкі.

Шарлота замужам за італьянскім рэстаратарам Ніколай Інгросам, братам Эміліо Інгросам, які быў жанаты на яшчэ адной паспяховай шведскай спявачцы Перніле Вальгрэн. Нікола і Шарлота вырашылі сумесна змяніць сваё прозвішча на Перэлі. Яны жывуць у Стакгольме і ў іх двое сыноў.

Дыскаграфія

Шарлота Перэлі. Photo: Daniel Åhs Karlsson

Альбомы

Сінглы

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2020.

Спасылкі

Папярэднік:
Джыл Джонсан
Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
1999
Пераемнік:
Роджэр Пантэйр
Папярэднік:
The Ark
Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
2008
Пераемнік:
Малена Эрнман
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008
Катэгорыя·Поп-музыканты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хаўманторы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе