wd wp Пошук:

Шарк

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шарк. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Заліў Шарк (англ.: Shark Bay) — заліў у паўночна-заходняй частцы аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. З 1991 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акулій заліў (Заліў Шарк Бей) знаходзіцца ў самай заходняй кропцы ўзбярэжжа Аўстраліі. Яго плошча — 2,3 млн га. Гэты рэгіён унесены ў спіс ЮНЕСКА на аснове адпаведнасці адразу 4 крытэрыям прыроднай спадчыны, што з’яўляецца рэдкім выпадкам у сусветнай практыцы.

Геаграфічнае распалажэнне раёна Акульега заліва ўнікальнае. У гэтым месцы сыходзяцца разам тры кліматычныя зоны. Многія з прадстаўленых тут відаў раслін растуць на межах арэалаў іх распаўсюджання. У раёне Акульега заліва пражывае адна з найбуйнейшых папуляцый воднага млекакормячага — дзюгоня (каля 10 тыс. асобін). У водах заліва жывуць некалькі відаў чарапах, мноства рэдкіх рыб, медуз і ракападобных. Славутасцю гэтых мясцін з’яўляецца Вурамельская банка з плошчай акваторыі каля 1030 км²; яе дно пакрыта дываном з марскіх водарасцей. Унікальны феномен Акульега заліва — страматаліты. Гэтыя падушкападобныя вапнавыя стварэнні з’яўляюцца вынікам дзейнасці калоній старажытных цыянабактэрый. Яны пражывалі ў гэтых мясцінах 3,5 млрд гадоў таму і лічацца аднымі з найстаражытнейшых формаў жыцця на Зямле.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстраліі