wd wp Пошук:

Шапялевіцкі сельсавет

Шапяле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шапялевічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Сіманавіцкага і Стайскага сельсаветаў[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цяцерынскага сельсавета[2].

Насельнітва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 634 чалавекі[3], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — украінцы, 0,3 % — рускія[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Круглянскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе