Ша́пачка, Таўкачык[1] (Verpa) — род сумчатых грыбоў-дыскаміцэтаў сямейства гельвелавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — шапачка смаржковая (Verpa bohemica). Трапляецца ў красавіку—чэрвені і верасні ў светлых лісцевых лясах.
Шапка дыяметрам 2—3 см, званочкападобная, маршчакаватая, жаўтавата-карычневая, знізу белаватая, на верхавінцы прырослыя да ножкі, краі свабодныя. Мякаць тонкая, воскападобная, з непрыемным пахам. Ножка цыліндрычная, пустая, белая, з лускавінкамі. Споры авальныя, гладкія, жаўтаватыя. Умоўна ядомы грыб.