Шало́мічы[1] (трансліт.: Šalomičy, руск.: Шоломичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
Шаломічы — родавы маёнтак шляхецкага роду Шаламіцкіх герба «Гіпацэнтаўр». У 1572 годзе тут размяшчаўся «двор» Рыгора Шаламіцкага. У 1717 годзе Шаломічамі і суседнімі Лозічамі валодаў Самуэль Шаламіцкі. Апроч Шаламіцкіх тут жылі шляхецкія роды Багаткаў, Колбаў, Бут-Гусаімаў, Лазіцкіх і іншых.
У 1933 годзе да 70-годдзя паўстання 1863—1864 гадоў у вёсцы ўстаноўлены помнік яго мясцовым удзельнікам — Антону Шаламіцкаму, Васілю і Сямёну Калавурам[2]. Помнік разбураны ў 1939 годзе савецкімі ўладамі. 29 жніўня 2020 года на месцы старога помніка ўзведзены новы[3].