wd wp Пошук:

Чэхі і славакі на Беларусі

Іеранім Пражскі

Чэхі і славакі на Беларусі з’явіліся яшчэ ў часы Сярэднявечча, пра што сведчаць назвы шэрагу паселішчаў (Чэхі, Чэхаўцы, Чэхаўшчына) у Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі. У 14121413 Вялікае Княства Літоўскае, у т. л. гарады Вільня, Віцебск, Полацк, наведаў гусіцкі прапаведнік Іеранім Пражскі, выклікаўшы вялікае хваляванне сярод насельніцтва. У XVIIXVIII стст. на беларускіх землях у складзе ВКЛ мела хаджэнне манета з назвай чэх і наміналам у паўтара гроша.

Найбольш змястоўныя звесткі пра перасяленні чэхаў на Беларусь вядомы пасля адмены прыгонніцтва ў 1861, калі на Палессе з Валыні разам з нямецкімі пасяленцамі пачалі прыбываць і каланісты з чэшскіх і славацкіх земляў. Танная зямля, палёгкі царскага і пазней савецкага ўрада спрыялі масаваму перасяленню чэхаславакаў на Беларусь. 10 ліпеня 1870 Кабінет Міністраў Расіі выдаў пастанову «Аб пасяленні чэхаў у Валынскай губерні», згодна з якой перасяленцам на 5 гадоў паслабляліся падаткі, самі ж яны вызваляліся «з наяўнымі пры пасяленні іх у Расіі з сынамі» ад рэкруцкай павіннасці. Ім дазвалялася прымаць расійскае грамадзянства без падання паліцэйскіх звестак і выпрабавальнага тэрміна. Запрашалі чэхаў і мясцовыя памешчыкі, гэтак Горваты з Рэчыцкага павета запрасілі больш за 130 сем’яў. Рассяліліся яны пераважна ў сённяшнім Гомельскай вобласці, перш за ўсё ва ўрочышчах Галоўчыцы і Барбароў, якія з цягам часу пачалі звацца Чэхі-Галоўчыцкія і Чэхі-Барброўскія (цяпер вёска Барбароў Мазырскага раёна). З цягам часу ўмовы чэхам пачалі пагаршацца: у 1888 былі скасаваны чэшскія парафіі, а ў 1891 — мясцовы самаўрад.

Ад пачатку Першае сусветнае вайны пачалі дзейнічаць разрозненыя чэшска-славацкія культурна-асветніцкія дабрачынныя арганізацыі, гурткі, камітэты. Неўзабаве яны набылі палітычную афарбоўку. Падчас калектывізацыі чэшскія сем’і падпалі пад палітычныя рэпрэсіі. У 1926 у БССР было 650 чэхаў і славакаў. У 1931 у вёсцы Чэхі-Галоўчыцкія было 30, а ў Хаткаўскім сельсавеце Нараўлянскага раёна — 7 чэшскіх гаспадарак.

Паводле перапісу 1999, у Беларусі жыло 176 чэхаў і 39 славакаў. Паводле веравызнання, яны падзяляюцца на праваслаўных і каталікоў. Паводле перапісу 2009, у Беларусі жыў ужо 121 чэх і 24 славака.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Чэхі
Катэгорыя·Славакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Народы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нацыянальныя меншасці