wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023 ― маючы адбыцца 86-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які пройдзе вясной 2023 года. Першапачаткова меркавалася, што гэты турнір пройдзе ў Санкт-Пецярбургу (Расія), але ў 2022 годзе, з-за ўварвання ва Украіну, Расія была пазбаўленая права прымаць чэмпіянат 2023 года.[1] Пры паўторным разглядзе пытання аб месцы правядзення чэмпіянату IIHF[en] зацвердзіла заяўку, пададзеную сумесна Латвіяй і Фінляндыяй; такім чынам, матчы пройдуць адпаведна ў Рызе і Тамперэ. Фінляндыя будзе прымаць чэмпіянат свету дзесяты раз, а Латвія трэці.

Зноскі

  1. Россию лишили права проведения чемпионата мира по хоккею 2023 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Май 2023 года
Катэгорыя·Будучыя спартыўныя падзеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па хакеі з шайбай