Гэты артыкул ці раздзел асвятляе будучую спартыўную падзею. Змест можа істотна змяняцца па меры набліжэння даты спаборніцтва і з’яўлення новай інфармацыі. |
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023 ― маючы адбыцца 86-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які пройдзе вясной 2023 года. Першапачаткова меркавалася, што гэты турнір пройдзе ў Санкт-Пецярбургу (Расія), але ў 2022 годзе, з-за ўварвання ва Украіну, Расія была пазбаўленая права прымаць чэмпіянат 2023 года.[1] Пры паўторным разглядзе пытання аб месцы правядзення чэмпіянату IIHF[en] зацвердзіла заяўку, пададзеную сумесна Латвіяй і Фінляндыяй; такім чынам, матчы пройдуць адпаведна ў Рызе і Тамперэ. Фінляндыя будзе прымаць чэмпіянат свету дзесяты раз, а Латвія трэці.