wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па біятлоне 2019

53-і чэмпіянат свету па біятлоне праходзіў у шведскім Эстэрсундзе з 7 па 17 сакавіка 2019 года. Упершыню ў гісторыі на чэмпіянаце свету былі разыграны медалі ў адзіночнай змешанай эстафеце.

Выбары месца правядзення

Месца правядзення Чэмпіянату свету па біятлону 2019 года было вызначана 7 верасня 2014 года на 11 чарговым Кангрэсе IBU у Санкт-Вольфгангу, Аўстрыя[1]. Прэтэндэнтамі на правядзенне сусветнага першынства былі Антэрсельва, Эстэрсунд, Нове-Места-на-Мораве і Ханты-Мансійск. У выніку галасавання права арганізоўваць чэмпіянат свету атрымаў Эстэрсунд. Папярэдні чэмпіянат у гэтым горадзе быў праведзены ў 2008 годзе.

Праграма

Было разыграна 12 камплектаў узнагарод, па 5 у мужчын і жанчын у спрынце, праследаванні, мас-старце, індывідуальнай гонцы, эстафеце і два камплекта медалёў у змешаных эстафетах.

Ёханес Тынес Бё выйграў на чэмпіянаце чатыры залатых медаля

Нарвежац Ёханес Тынес Бё заваяваў на чэмпіянаце 4 залатыя і 1 сярэбраную ўзнагароду, давёўшы агульную колькасць сваіх узнагарод чэмпіянатаў свету да 14 (у тым ліку 7 залатых). На рахунку нарвежкі Мартэ Олсбю тры золата ў эстафетных гонках. Тар’ей Бё заваяваў адно золата і адну бронзу, давёўшы агульную колькасць сваіх медалёў чэмпіянатаў свету да 18 (у тым ліку 9 залатых).

Немец Арнд Пайфер заваяваў на чэмпіянаце адно золата і два срэбры, давёўшы агульную колькасць медалёў чэмпіянатаў свету да 15 (у тым ліку 5 залатых). Немка Лаура Дальмаер заваявала дзве бронзы і давяла агульную колькасць сваіх медалёў на чэмпіянатах свету да 15 (у тым ліку 7 залатых).

Уладзімір Іліеў стаў першым у гісторыі балгарскім мужчынам, які заваяваў медаль чэмпіянату свету па біятлоне. Дзмітрый Підручный стаў першым у гісторыі ўкраінскім мужчынам, які выйграў золата чэмпіянату свету па біятлоне.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Анастасія Кузьміна, выйграўшы спрынт, упершыню ў кар’еры стала чэмпіёнкай свету.

Расклад спаборніцтваў

Час пачатку спаборніцтваў паказаны CET[2].

Дата Мужчыны Жанчыны
7 сакавіка, Чац 16:15 Змешаная эстафета (2 × 6 км + 2 × 7,5 км)
8 сакавіка, Пят 16:15 Спрынт (7,5 км)
9 сакавіка, Суб 16:30 Спрынт (10 км)
10 сакавіка, Ндз 16:30 Гонка пераследвання (12,5 км) 13:45 Гонка пераследвання (10 км)
12 сакавіка, Аўт 15:30 Індывідуальная гонка (15 км)
13 сакавіка, Сер 16:10 Індывідуальная гонка (20 км)
14 сакавіка, Чац 17:10 Адзіночная змешаная эстафета (4 × 3 км + 1,5 км)
16 сакавіка, Суб 16:30 Эстафета (4 × 7,5 км) 13:15 Эстафета (4 × 6 км)
17 сакавіка, Ндз 16:00 Мас-старт (15 км) 13:15 Мас-старт (12,5 км)

Медальны залік

 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1 Нарвегія 5 3 1 9
2 Германія 2 2 3 7
3 Італія 2 2 1 5
4 Швецыя 1 1 1 3
5 Украіна 1 0 1 2
6 Славакія 1 0 0 1
7 Расія 0 2 1 3
8 Францыя 0 1 3 4
9 Балгарыя 0 1 0 1
10 Аўстрыя 0 0 1 1
Усяго:12121236

Зноскі

  1. IBU WCH’s 2019 elected: The winner is: ÖSTERSUND-SWE(нявызн.) (недаступная спасылка). www3.biathlonworld.com. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2014. Праверана 31 сакавіка 2016. (англ.)
  2. Programm (englisch) Архівавана 12 красавіка 2019. auf 2019ostersund.se
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·2019 год у спорце
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сакавік 2019 года
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па біятлоне
Катэгорыя·Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Швецыі
Катэгорыя·2019 год у Швецыі