wd wp Пошук:

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019

Афіша Чэмпіяната Еўропы па фігурным катанні 2019.

Чэмпіяна́т Еўро́пы па фігу́рным ката́нні 2019 — спаборніцтва сярод фігурыстаў еўрапейскіх краін, якое прайшло ў Мінску на «Мінск-Арэне» з 21 па 27 студзеня 2019 года[1]. Спартсмены выступілі ў чатырох катэгорыях: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне і танцы на лёдзе.

Удзельнікі

145 спартсменаў прадставілі 34 краіны, сярод іх 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар у танцах на лёдзе[2].

Расклад

Пераможцы і прызёры

Дысцыпліны Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Іспанія Хаўер Фернандэс Расія Аляксандр Самарын Італія Матэа Рыца
Жанчыны Расія Соф'я Самадурава Расія Аліна Загітава Фінляндыя Вівека Ліндфарс
Спартыўныя пары Францыя Ванэса Джэймс / Морган Сіпрэ Расія Яўгенія Тарасава / Уладзімір Марозаў Расія Аляксандра Байкова / Дзмітрый Казлоўскі
Танцы на лёдзе Францыя Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізерон Расія Аляксандра Сцяпанава / Іван Букін Італія Шарлен Гіньяр / Марка Фабры

Чэмпіёнам Еўропы ў сёмы раз стаў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога гэты турнір стаў апошнім у прафесійнай кар’еры спартсмена. Стаць сяміразовым чэмпіёнам Еўропы атрымлівалася да гэтага толькі расіяніну Яўгену Плюшчанку. Але Фернандэс адзіны, каму ўдалося перамагчы на ​​кантынентальным турніры сем разоў запар[3].

Зноскі

  1. 111 чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні стартаваў на лёдзе «Мінск-Арэны» (нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (23 Студзеня 2019). Праверана 24 студзеня 2019.
  2. zviazda.by
  3. zviazda.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2019 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Беларусі
Катэгорыя·Студзень 2019 года
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Спартыўныя спаборніцтвы ў Мінску
Катэгорыя·Фігурнае катанне