wd wp Пошук:

Чэмер

Чэмер, гібрыдная форма
Чэмер, гібрыдная форма

Чэмер (Helleborus) — род раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), які налічвае каля 20 відаў шматгадовых травяністых кветкавых раслін, Род даў назву трыбе Helleboreae. Многія віды атрутныя.

Апісанне і распаўсюджанне

Род распаўсюджаны на большай частцы Еўропы: Вялікабрытанія, Іспанія і Партугалія, Міжземнаморскі рэгіён, Цэнтральная Еўропа, Усходняя Еўропа (Украіна і Румынія), а таксама ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Турцыі да Каўказа.

Найбольшая канцэнтрацыя відаў назіраецца на Балканах. Адзін атыпічны від Helleborus thibetanus паходзіць з заходняга Кітая, арэал іншага атыпічнага прадстаўніка Helleborus vesicarius — невялікая тэрыторыя на мяжы паміж Турцыяй і Сірыяй.

Кветкі маюць пяць пялёсткаў (чашалісцікаў), што атачаюць кольцам тычынкі. Чашалісцікі не ападаюць, як пялёсткі, а застаюцца на расліне часам на працягу многіх месяцаў. Нядаўнія даследаванні ў Іспаніі пацвярджаюць, што ўстойлівыя чашачкі спрыяюць развіццю насення (Herrera 2005).

Хоць некаторыя кветкі гэтага віду нагадваюць дзікія ружы (іншая назва расліны — калядная ружа), чэмер не належыць да сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Віды і падвіды

Віды са сцяблом

Гэтыя чатыры віды маюць сцеблы з лісцем (у Helleborus vesicarius сцеблы штогод адміраюць), а таксама базальнае лісце.

Віды без сцябла

Гэтыя віды маюць базальнае лісце. У іх няма сапраўднага лісця на сцеблах (ёсць ліставыя прыкветкі ў месцы галінавання кветканосаў).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта