wd wp Пошук:

Чэзарэ Негры

Чэзарэ Негры (італ.: Cesare Negri; каля 1535, Мілан — каля 1605) — італьянскі танцор, танцмайстар, харэограф, драматург і кампазітар эпохі Рэнесансу.

Чэзарэ Негры па мянушцы Il Trombone быў адным з самых прыкметных і ўплывовых танцмайстраў Еўропы, пра гэта гавораць яго шматлікія заступніцтвы каралеўскіх двароў. На працягу пяцідзесяці гадоў ён не толькі даваў паказы, але і навучаў міланскае дваранства, падарожнічаў разам са сваімі заступнікамі па ўсёй Італіі і за яе межамі, ствараў танцы і, бліжэй да канца сваёй кар’еры — апублікаваў свой трактат.

Пакінуў пасля сябе некалькі складзеных ім кампазіцый для лютні з танцамі, а таксама паўаўтабіяграфічную кнігу «Le Gratie d’Amore», у якой распавядае пра сябе, свой творчы шлях, апісанне розных танцаў і тэхнікі іх выканання.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119121514 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Драматургі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1535 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Харэографы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Кампазітары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1605 годзе
Катэгорыя·Танцоры Італіі
Катэгорыя·Постаці эпохі Адраджэння