Чырванабу́дскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Церахоўка.
Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. У склад раёна ўключаны 18 сельсаветаў: Андрэеўскі, Баршчоўскі, Быкоўскі, Васільеўскі, Дубраўскі, Завідаўскі, Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі), Кузьмініцкі, Ленінскі, Ніўкінскі, Новажыццёўскі, Плутоўскі, Усоха-Будскі, Усохскі, Уцеўскі, Церахоўскі, Чырванабудскі і Чырвонакастрычніцкі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад новаўтворанага Церахоўскага раёна.