wd wp Пошук:

Чыжапка

Чыжа́пка (руск.: Чижа́пка[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Томскай вобласці, правы прыток ракі Васюган (басейн ракі Об).

Даўжыня ракі 511 км. Плошча вадазбору 13 800 км². Сярэдні расход вады 85,5 м³/с (за 24 км ад вусця[1]). Аб’ём сцёку 2,698[3] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера без назвы на Васюганскіх балотах, у міжрэччы рэк Васюган і Ом[3]. Упадае ў Васюган за 114[4] км ад вусця. Басейн ракі ў межах Васюганскай раўніны[3]. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае Чыжапка ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 108 км ад вусця[1][2].

Прытокі: Томка, Арча, Тунжык, Хатчыха, Герасімава, Сабалёўка, Чагва, Тамырсат, Пільга, Мунгалка, Ачуга, Екульчак, Кулетка, Чурулька, Салат і іншыя рэкі і ручаі[4].

У басейне ракі шэраг газакандэнсатных радовішчаў[3]. За 247 км ад вусця вахтавы пасёлак Лугінецкі і рачная прыстань[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Чижапка // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru(руск.)
  2. 1 2 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 638. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Сурков В. В. Чижапка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  4. 1 2 Река ЧИЖАПКА // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Томскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Обі