wd wp Пошук:

Чыгуначныя войскі

Чыгуначныя войскі — спецыяльны род войскаў, які займаецца будаўніцтвам, рамонтам, эксплуатацыяй, забеспячэннем тэхнічнай падтрымкі і аховай чыгуначных шляхоў, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах. Чыгуначныя войскі ўпершыню былі заснаваны 6 (18) жніўня 1851 года па загадзе імператара Мікалая I.

Чыгуначныя войскі па краінах

Чыгуначныя войскі Расійскай Федэрацыі прадстаўлены 4 тэрытарыяльнымі камандаваннямі, у склад якіх уваходзіць 10 чыгуначных брыгад. Падрыхтоўка афіцэраў чыгуначных войскаў ажыццяўляецца на ваенным інстытуце чыгуначных войскаў і ваенных зносін Ваеннай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

У Беларусі функцыю чыгуначных войскаў выконваюць транспартныя войскі Рэспублікі Беларусь, аднак у складзе транспартных войскаў знаходзіцца толькі адно ваеннае чыгуначнае падраздзяленне — 30-я асобная чыгуначная брыгада. Падрыхтоўка афіцэраў для чыгуначных падраздзяленняў Беларусі ажыццяўляецца на ваенным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У краінах НАТА чыгуначныя войскі як род войскаў паступова знікаюць. Ва ўзброеных сілах Італіі існуе адзіны полк інжынераў-чыгуначнікаў[1]. Ва ўзброеных сілах ЗША існуе транспартны корпус ЗША, які выконвае функцыю транспарціроўкі вайскоўцаў, у тым ліку з дапамогай чыгуначнага транспарту.

Зноскі

  1. Reggimento genio ferrovieri

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Віды і роды войскаў
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт
Катэгорыя·Ваеннае будаўніцтва