Ладавіка Кардзі, таксама вядомы як Чыголі — (1559—1613) — італьянскі жывапісец і архітэктар.
Ладавіка Кардзі нарадзіўся ў гарадку Чыголі, каля Фларэнцыі. Ад назвы горада пайшло і імя пад якім ён цяпер шырока вядомы. Пачатковае навучанне Чыголі атрымаў у Фларэнцыі пад кіраўніцтвам Алесандра Алоры. Пазней пад уплывам самых значных жывапісцаў той эпохі Санта дзі Ціта, Карэджа, Федэрыка Бароча стыль Чыголі раскрываецца ў поўнай меры. Акрамя жывапісу Чыголі займаецца архітэктурай, яго настаўнікаў у гэтай вобласці быў Буанталенці. Яго вучні: Крыстофана Алоры (1577—1621), Даменіка Феці