wd wp Пошук:

Алесандра Алоры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алоры.

Алесандра Алоры (іт. Alessandro di Cristofano di Lorenzo del Bronzino Allori; 31 мая 1535 — 22 верасня 1607) — італьянскі (фларэнційскі) жывапісец, прадстаўнік маньерызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Вучань свайго дзядзькі, Аньёла Бранзіна, і таму нярэдка называўся Алесандра Бранзіна, мастак вельмі таленавіты, але падвергся моцнаму ўплыву Мікеланджэла. Уплыў маньерызму асабліва адчуваецца ў яго рэлігійных карцінах, умоўных і цвёрдых па малюнку і рэзкіх па каларыце. Талент Алоры ярчэй праяўляецца ў партрэтах.

Найважнейшыя з яго твораў: «Хрышчэнне Гасподняе», «Ахвярапрынашэнне Ісаака», партрэты Джуліяна Медычы, Б’янкі Капэла, самога мастака (усе пяць у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), партрэт кардынала Фердынанда Медычы (у Палаца Піці), «Хрыстос у Марфы і Марыі» (у Венскім музеі), «Вірсавія ў купальні» і партрэт маладога чалавека (у Эрмітажы), Венера і Купідон (Музей Фабра, Манпелье), Хрыстос і Самаранка (Санта-Марыя-Навела). Сярод суаўтараў быў Джавані Марыя Батэрлі, а яго вучнямі былі Джавані Бізелі, Джавані Батыста Вані, Крыстафора дэль Альтысіма, Чэзарэ Дандзіні, Аўрэліа Ломі, Джон Масье, Алесандра П’ероні і Манані.

Алесандра Алоры памёр 22 верасня 1607 года ў родным горадзе.

Яго сын Крыстафана Алоры таксама стаў мастаком.

Зноскі

  1. https://books.google.es/books?hl=ca&id=dgLWAAAAMAAJ&dq=isbn%3A+8842202797&focus=searchwithinvolume&q=1535 — С. 33. — ISBN 88-422-0279-7
  2. https://www.museionline.info/pittori/alessandro-allori
  3. 1 2 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500027631
  4. https://rkd.nl/explore/artists/1257
  5. https://en.isabart.org/person/28851
  6. Alessandro Allori — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  7. Alessandro Allori // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1535 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1607 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных