wd wp Пошук:

Чыгозэ Удожы

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Чыгозэ Удожы (англ.: Chigozie Udoji; нар. 16 ліпеня 1986, Лагас, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Эносіс».

Кар’ера

Клубная

У маладым узросце трапіў у балгарскі клуб «Віхрэн» з горада Санданскі. Добрая гульня за гэты клуб прыцягнула ўвагу больш моцнага клуба — сафійскага ЦСКА, куды Удожы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Балгарыі. Усяго правёў у Балгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.

У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады гуляў за «Астэрас». Улетку 2011 года апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры апынуўся не вельмі паспяховым. Улетку 2012 года вярнуўся ў Грэцыю.

У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазіцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным з лідараў «Дынама», у сезоне 2014 забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач.

У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[5]. У першай палове сезону 2015 нярэдка з’яўляўся на полі, толькі выходзячы на замену, але пазней вярнуў месца ў стартавым складзе. Выдатна правёў канец сезону, у апошніх шасці матчах чэмпіянату забіў 8 галоў, што дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце 2015.

У студзені 2016 года пакінуў «Дынама» па дамоўленасці бакоў[6]. Неўзабаве стаў іграком клуба «Цындаа Чжунэн» з другога кітайскага дывізіёна[7].

У 2017 годзе вярнуўся ў Еўропу, падпісаўшы кантракт з нарвежскім клубам «Лілестром». У студзені 2018 года перайшоў у грэчаскі «Платаніяс». У ліпені 2018 далучыўся да кіпрскага клуба «Эносіс», які выйшаў у Першы дывізіён.

Міжнародная

Не маючы шанцаў трапіць у зборныя Нігерыі, у 2006 прыняў прапанову атрымаць балгарскае грамадзянства і выступаць за зборную гэтай краіны. Але, згуляў толькі ў адным матчы за моладзевую зборную Балгарыі (у 2007 годзе супраць Грэцыі, дзе забіў два мячы), пасля чаго адмовіўся ад выклікаў у зборную гэтай краіны[8].

Дасягненні

Зноскі

  1. Shikoze Udoji // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chigozie Udoji // FBref.com
  3. Shikoze Udoji // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Футбол. Минское “Динамо” подписало контракт с Шикозе Удоджи
  5. Чигозе Удожи продлил контракт с минским “Динамо” Архівавана 5 жніўня 2021.
  6. Чигозе Удожи покинул минское “Динамо”
  7. Чигозе Удоджи подписал контракт с китайским “Циндао Чжуннэн”
  8. «Еще Маскант приглашал меня в «Динамо»». Offside.by знакомится с Чигозе Удожи(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Брашоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Атрамітас Афіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Арыс Салонікі
Катэгорыя·Ігракі ФК Астэрас Трыпаліс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Цындаа Чжунэн
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Нігерыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Платаніяс
Катэгорыя·Ігракі ФК Астра Джурджу
Катэгорыя·Ігракі ФК Эносіс Неон Паралімні
Катэгорыя·Футбалісты Балгарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагасе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лілестром
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Сафія
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віхрэн