wd wp Пошук:

Чу Ван Тан

Чу Ван Тан (в’етн.: Chu Văn Tấn, 22 мая 19091984) — в’етнамскі ваенны дзеяч, генерал.

Чу Ван Тан нарадзіўся ў сям’і аднаго з правадыроў народа тхо на поўначы В’етнама, не далёка ад мяжы з Кітаем. У маладосці супрацоўнічаў з французскай каланіяльнай адміністацыяй. У 1935 г. узначаліў ваенізаванае аддзяленне адной з патаемных нацыяналістычных в’етнамскіх арганізацый. У 1936 г. уступіў у Камуністычную партыю. Падчас акупацыі В’етнама арміяй Японіі (19401945 гг.) удзельнічаў у партызанскім руху.

У жніўні 1945 г. Чу Ван Тан далучыўся да паўстанцкага ўрада, у якім займаў пост ваеннага міністра (да 2 сакавіка 1946 г.). У далейшым займаў адказныя ваенныя пасты, адыграў значную ролю ў вызваленні В’етнама ад французскай каланіяльнай залежнасці. У 1959 г. атрымаў званне генерала. Удзельнічаў у палітычным жыцці Паўночнага, а потым і аб’яднанага В’етнама.

Падчас вайны з Кітаем у 1979 г. быў арыштаваны з-за сяброўскіх адносін з некаторымі армейскімі і ўрадавымі дзеячамі, якія абвінавачваліся ў падтрымцы мааістаў. Пасля вайны вызвалены, але канчаткова не рэабілітаваны. Апошнія гады жыцця правёў у ізаляцыі ад сям’і. Памёр у 1984 годзе ў Ханоі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Міністры абароны В’етнама
Катэгорыя·Генералы В’етнамскай народнай арміі
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Асобы