Чудніўскі раён[1] (укр.: Чуднівський район) — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе Жытомірскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чудніў[1] (укр.: Чуднів).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 36236 чалавек, плошча — 1037 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 3 пасялковых і 25 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 3 пасёлкі гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 55 сёлаў.