«Чорт і баба» — камедыя-жарт беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1918 г. і ўпершыню пастаўленая ў 1921 г. трупай Уладзіслава Галубка.[1] Створаная на аснове вядомай казкі-сатыры, раней звершаванай Францішкам Багушэвічам («Гдзе чорт ня можа, там бабу пашле»).[2].
У 1927 г. гэта п’еса ўвайшла ў спектакль «Вечар студыйных практыковак» Другога беларускага тэатра (БДТ-2). Гэты твор неаднаразова ўвасабляўся драматычнымі калектывамі Заходняй Беларусі і інш. У 1994 г. п’еса ставілася Муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?»[1].