Чжуаналогія або чжуаназнаўства (кіт. 壮学, піньінь Zhuàngxué; чжуанск. Cang’yoz)— сукупнасць навуковых дысцыплін, якія вывучаюць мову, культуру, гісторыю, мастацтва, рэлігію, філасофію, этнаграфію, эканоміку, помнікі духоўнай і матэрыяльнай культуры Чжуанаў. Чжуаналогія ўваходзіць у комплекс навуковых дысцыплін усходазнаўства.[1]
Чжуанлогія як самастойная навука сфарміравалася ў сярэдзіне 20-га стагоддзя. Яе заснавальнік — кітайскі гісторык, антраполаг, этнолаг Хуан Сяньфань(1899—1982).[2] У 1957 годзе ён апублікаваў «Чжуанскую гісторыю».[3] Гэта лічыцца пачаткам навуковых публікацый у чжуанлогіі. Названы сучаснікамі «бацькам чжуаналогіі».[4]