wd wp Пошук:

Чашніцкі замак

54°51′30″ пн. ш. 29°09′56″ у. д. HGЯO

Чашніцкі замак — колішняе абарончае збудаванне 16 ст. у мястэчку Чашнікі Вялікага княства Літоўскага (цяпер горад ў Віцебскай вобласці), на правым беразе ракі Улы.

Пабудаваны рускімі з дрэва, падчас акупацыі Полаччыны ў час Лівонскай вайны (1558—1583), у 1567 паводле загаду Івана IV пасля бітвы на Уле (1564). Спалены ў 1708 годзе. Пазней на месцы замка пабудаваны дамініканскі касцёл і кляштар, які ўзарвалі пасля 2-й сусветнай вайны і канечна знеслі ў канцы 1960-х. Цяпер на месцы замка знаходзіцца будынак гімназіі № 1 (колішняй СШ № 2), пабудаваны ў 1970 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Чашнікаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Славутасці Чашнікаў