wd wp Пошук:

Чачотка звычайная

Чачотка звычайная (Carduelis flammea) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне

Даўжыня цела 12-14,5 см, размах крылаў 20-25 см. Афарбоўка карычнева-алiўкавая, чырвоны лоб, вакол дзюбы чорная аблямоўка, 2 светлыя паласы на крыле i жоўтая дзюба. Самец з чырвонымi грудзьмi i надхвосцем.

Пашырэнне

Арэал: паўночная частка Галарктыкi, у Еўропе, акрамя гэтага, Брытанскiя а-вы, Бельгiя, Галандыя, Данiя, а таксама жыве ў гарах Цэнтральнай Еўропы (Альпы, Вагезы, Юра, Шварцвальд, Ардэны, Судзеты, Татры i Усходнія Карпаты).

Бiятоп: тундра з кустамi i карлiкавымi бярозамi, лесатундра i рэдкая тайга, тарфянiкi з групамi кустоў, бяроз i вербаў. У Нарвегii насяляе бярозавыя гаi далёка ад узбярэжжа мораўда 1000 м над у.м. (як сухiя, так i забалочаныя мясцiны, парослыя вярбой i бярозай). У Вялiкабрытанii галоўным чынам жыве ў рэдкiх нiзкiх лясах, часта на схiлах гор на верасовых пустках, палях i маладых насаджэннях хваёвых раслiн. У Швейцарыi — пераважна субальпiйскiя хваёвыя лясы вышэй за 1400 м на мяжы альпiйскiх лугоў i пашаў. Восенню i ўзiмку насяляе адкрытыя тэрыторыi з групамi кустоў i ўскрайкіалешнікаў.

Аселая, часткова вандроўная; часам адбываюцца iнвазii. Месца зiмовак у межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая i Заходняя Еўропа, Азiя i Паўночная Амерыка, у месцах, прылеглых на паўднёвых да межаў арэала. На Беларусі не гняздзіцца, але бывае звычайнай на зімоўцы, у час качовак або транзітных міграцый.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць у кусце або на дрэўцы, у развiлцы нiжнiх галiн каля ствала, рэдка на зямлi. Яно шарападобнае, аснова з тонкiх яловых i бярозавых галiнак, сцёблаў раслiн i лiсця. Знешняя частка гнязда з карэньчыкаў i травянiстай раслiннасцi, кавалкаў кары; унутраная — з карэньчыкаў, травы, воўны i раслiннага пуху (вельмi шчыльнагана дне гнязда). Высцiлка даволi багатая, з раслiннага пуху, шэрсцi, валосся, часта з прымессю пёраў.

Яйкi (4-6, часам 3-7) з даволi вострым вузейшым канцом, бела-блакiтнаватыя або светла-блакiтна-зялёныя. Глыбокія плямкi ружовыя, ружова-фiялетавыя або ржава-чырвоныя; паверхневыя — кармiнавыя, пурпурова-карычневыя або вiшнёвыя (часта плямак больш вакол шырокага канца).

Падвiды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта