wd wp Пошук:

Чачотка горная

Чачотка горная (Carduelis flavirostris) — птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне

Даўжыня цела 13,5 см, размах крылаў 22-24 см. Алiўкава-карычневы верх i глiнiста-белы нiз — увесь у мностве цёмных рысак. Горла жоўта-шэрае. Дзюба летам шэрая, узiмку жоўтая (нават у маладых). У самца ў гнездавы перыяд чырвонае надхвосце. На крыле папярочная светлая палоска. Спеў з уплеценымі хрыплымі гукамі.

Падобная да канаплянкі. Вылучаюцца 11 падвiдаў.

Пашырэнне

Арэал разарваны, уключае Брытанскія астравы, Шэтлендскiя i Фарэрскія а-вы, захад i поўнач Скандынавii, заходнюю частку Кольскага п-ва, а таксама Каўказ, Блiзкi Усход, усходнюю Турцыю, далей — ад паўночнага Iрана да Манголii, захаду Кiтая i ўсходу Гiмалаяў.

Тыповыя бiятопы: горная тундра з групамi кустоў i адзiнкавымi карлiкавымi бярозамi, а таксама субальпiйскiя лугi паблiзу горнай мяжы лясоў. Акрамя гэтага насяляе камянiсты стэп на ўзгорках з рэдкiмi зараснікамі. У Iрландыi i Брытанii — верасовыя пусткі, узгорысты сельскагаспадарчы ландшафт, пашы на ўзвышшах (не горы). У Скандынавii — абрывiстыя высокiя берагi фіёрдаў, голыя скалы i безданi. У паслягнездавы перыяд адлятаюць нiжэй на толькi што скошаныя палi i да агародаў на ўзбярэжжы. Пад час пералётаў i на зiмоўцы — адкрытыя тэрыторыi з групамi кустоў. У Шатландыi даходзiць да 750 м, на Каўказе — 2500-3500 м, на Тыбеце — да 4800 м над у.м.

Аселая, пералётныя толькi папуляцыi з крайняй паўночнай часткi арэала. Адзначаны ў Швейцарыi, Iспанii, Партугалii i Беларусi. Месца зiмовак у межах гнездавога арэала, а таксама Цэнтральная i Усходняя Еўропа, Малая Азiя.

Асаблiвасцi бiялогii

Гняздо ў сярэдзiне куста, верасе, чарнiчнiку, папарацi, курцінетравыi г.д. адразу над зямлёй, часта пад скалой або ў ямцы (часам на каменных патрэсканых мурах), у маладых пасадках хваёвых лясоў. Шчыльнае i добра сплеценае, асноваз тонкiх верасовых галiнак цi iншага матэрыялу. Знешняя частка з тонкiх карэньчыкаў, пераплеценых сцёбламi травы, кавалкамi папарацi, моху. Высцiлка з шэрсцi, валосся i пёраў.

Яйкi

Яйкi (5-6, часам 3-7) часцей з вострым вузейшым канцом, ад светла- да цёмна-блакiтных (часта з зеленаватым адценнем) з фiялетава-ружовымi цi ржава-чырвонымi (глыбокімі) i чырвона-карычневымi (паверхневымі) крапінкамi i рыскамi на шырэйшым канцы.

Зноскі

  1. Twite (Carduelis flavirostris) | the Internet Bird Collection
  2. ITIS Standard Report Page: Carduelis flavirostris
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Горная чечетка в информационно-поисковой системе сайта ИПЭЭ РАН

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта