wd wp Пошук:

Канаплянка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Канаплянка (значэнні).

Carduelis cannabina cannabina

Канапля́нка (Carduelis cannabina) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых атрада вераб’інападобныя.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 13—16 см, крыла — 7,2—8,6 см, размах крылаў 22—26 см; маса 19—22 г. У вясновым апярэнні у самца цемя, лоб і грудка чырвонага колеру, верхні бок цела бураваты, брушка і бакі белыя. Самка па афарбоўцы падобная да самца, але ў апярэнні ў яе адсутнічае чырвоны колер.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на поўдні і ў цэнтральнай частцы часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у іншы час чародамі.

Асаблівасці біялогіі

Нясуць 3-7 яек. Кормяцца насеннем травяністых раслін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шчыглы
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фаўна Паўночнай Афрыкі