wd wp Пошук:

Чачалёўскае возера

Чачалёўскае возеравозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 3,5 км на паўднёвым усходзе ад горада Глыбокае, каля вёскі Чачалі.

Плошча паверхні возера 0,53 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,2 м. Даўжыня 1,14 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб’ём вады 1,19 млн. куб. м. Плошча вадазбору 64,5 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і паўночным усходзе вышынёй 5–8 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Літаральная зона займае каля 31 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера цячэ рака Аржаніца, на поўначы ўпадае ручай з возера Белае. Зарастае да глыбіні 2,3 м на адлегласці 100—125 м ад берага.

У Чачалёўскім возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, язь, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці