wd wp Пошук:

Чароўная гарэзніца

«Чароўная гарэзніца» (фр.: La Belle Noiseuse) — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Жака Рывета[en]. Галоўныя ролі выканалі Мішэль Пікалі[en], Джэйн Біркін, Эмануэль Беар[4].

Сюжэт

Пажылы мастак Эдуард Фрэнхофер (Мішэль Пікалі) дзесяць гадоў таму пачаў пісаць карціну «Чароўная гарэзніца», аднак пасля жаніцьбы з натуршчыцай Ліз (Джэйн Біркін) мастак упаў у зацяжны творчы крызіс і закінуў працу. Калі да мастака прыязджае яго малады калега Нікаля (Давід Бурштэйн) са сваёй юнай сяброўкай Марыянай (Эмануэль Беар), натхнёны яе прыгажосцю Эдуард вырашае завяршыць распачатую карціну. Марыяна пачынае хадзіць у студыю пазіраваць. Эдуард не лічыцца з камфортам натуршчыцы і ставіць яе ў самыя незвычайныя ды нязручныя позы, часам між імі адбываюцца размовы і нават спрэчкі. Неўзабаве пачынае нараджацца шэдэўр. За час працы над карцінай Марыяна мяняецца, нібы адкрываючы ў сабе нешта новае. Яна прымае рашэнне разарваць свае адносіны з Нікаля, які яе раўнуе. Мукі нараджэння шэдэўра таксама атручваюць адносіны Фрэнхофера з жонкай. Мастак прымае рашэнне замураваць карціну ўнутры сцяны сваёй студыі.

Акцёрскі склад

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[5].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0101428/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. 1 2 3 http://www.filmaffinity.com/en/film799384.html Праверана 8 красавіка 2016.
  3. Lexicon of international films — Zweitausendeins.

  4. La Belle Noiseuse (1991) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.

  5. Roger Ebert. An artist reawakens because of his obnoxious Muse(англ.) . Сайт Роджэра Эберта (12 красавіка 2009). Праверана 25 ліпеня 2021.

  6. La Belle Noiseuse — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Фільмы 1991 года
Катэгорыя·Фільмы Швейцарыі 1991 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Жака Рывета
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Катэгорыя·Фільмы Францыі 1991 года
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы Швейцарыі
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1991 года
Катэгорыя·Фільмы на французскай мове